Loading...
You are here:  Home  >  Belarus  >  Current Article

Гародня: актывіст АГП на знак пратэсту сышоў з залы суда

By   /   September 15, 2018  /   Comments Off on Гародня: актывіст АГП на знак пратэсту сышоў з залы суда

Source: United Civil Party Belarus – in English

Суд адхіліў зварот Мікалая Саляніка.
У Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі актывіста Мікалая Салянікa на пастанову суда Кастрычніцкага раёна, паведамляе «Радыё Рацыя».
17 жніўня суддзя Тацяна Гергель прысудзіла яму адміністрацыйныя штрафы 25 базавых адзінак за «парушэнне парадку масавых мерапрыемстваў» і «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовых асоб пры выкананні ім судовых паўнамоцтваў». Суддзя Уладзімір Янкоўскі вывучыў сутнасць скаргі і выслухаў заяўніка. Хадайніцтвы Мікалая Салянікa былі адхіленыя. На знак нязгоды ён пакінуў залу суда. Паведамляе журналіст Якуб Сушчынскі:
– У абласным судзе Гародні адбыўся разгляд справы Мікалая Саляніка. З прычыне нязгоды з пастановай Кастрычніцкага раённага суда і прысуджаным яму штрафам 620 рублёў або 25 базавых адзінак за нібыта правядзенне пікету і супраціў супрацоўнікам міліцыі падчас яго затрымання 3-га ліпеня гэтага года. Хадайніцтвы, якія прапанаваў Мікалай Салянік суддзі абласнога суда Уладзіміру Янкоўскаму, а гэта далучэнне аўдыёматэрыялаў, відэаматэрыялаў, якія былі запісаныя выпадковымі сведкамі гэтага здарэння, суддзя адхіліў. На знак пратэсту Мікалай Салянік пакінуў залу суда.
Пастанову суддзя вынес ужо ў адсутнасці Мікалая Саляніка. Паводле пастановы суда Кастрычніцкага раёна яна засталася без змен.
Далей абскарджваць пастанову абласнога суда Салянік не плануе, бо не бачыць у гэтым сэнсу.

MIL OSI

    Print       Email

You might also like...

Павук бароніць свае правы ў ААН

Read More →