Loading...
You are here:  Home  >  Belarus  >  Current Article

Леў Марголін: У МВФ добра ведаюць, чаго вартыя словы беларускіх чыноўнікаў

By   /   September 15, 2018  /   Comments Off on Леў Марголін: У МВФ добра ведаюць, чаго вартыя словы беларускіх чыноўнікаў

Source: United Civil Party Belarus – in English

Сябра Экспертнай рады АГП, эканаміст Леў Марголін патлумачыў, чаму Лукашэнка застаўся без крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.
Як вядома, беларускі ўрад і Міжнародны валютны фонд разышліся ў тэрмінах на рэалізацыю структурных рэформаў. Праз гэта афіцыйны Менск не плануе прадаўжаць перамовы аб новым крэдыце МВФ, пра што заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе «Радыё Рацыя».
– У беларускага ўрада не заставалася іншага выйсця, – кажа эканаміст Леў Марголін. – З боку МВФ былі вельмі канкрэтныя патрабаванні і галоўныя з іх: адыход ад перакрыжаванага субсідавання ўсіх камунальных тарыфаў і рэфармаванне дзяржаўных прадпрыемстваў. Самае меншае, што тут можна зрабіць, падзяліць функцыі валодання і кіравання. Але ні першае, ні другое пытанне развязаць немагчыма, бо на гэта не дае дазволу Лукашэнка.
А паколькі развязаць гэта немагчыма, то і ўсе спробы давесці МВФ, што мы гэта зробім у будучыні, не маюць ніякага сэнсу. Бо супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам доўжыцца амаль 20 гадоў, і ў МВФ добра ведаюць, чаго вартыя словы беларускіх чыноўнікаў. Тым больш, што беларускі дыктатар увесь гэты час заставаўся нязменна на пасадзе. Таму нічога іншага беларускаму ўраду не заставалася, як адмовіцца ад крэдыту.
– Чаму ўлада баіцца ісці на тыя рэформы, што патрабуе МВФ?
– Па-першае, беларускі дыктатар баіцца згубіць магчымасць кіраваць вялікім масівам эканомікі ў выглядзе дзяржаўных прадпрыемстваў. І, па-другое, пасля падвышэння «камуналкі» могуць пачацца акцыі незадаволенасці з боку грамадства. Гэта ўладам не трэба.
– Навошта тады наогул вялі перамовы з МВФ, калі ведалі, што рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду не ў стане выканаць?
– Мабыць, хацелі атрымаць крэдыт толькі сваімі абяцаннямі, а не рэальнымі справамі. А раптам удалося б пераканаць? Але ў МВФ больш абяцанням не вераць.
– Крэдыт МВФ быў прывабным кавалкам для дзяржавы?
– Безумоўна, бо крэдыт пад 3 адсоткі – гэта самыя танныя грошы. Ні Расея, ні Кітай, ні міжнародныя фінансавыя рынкі такі танны крэдыт ніколі не дадуць. Ды і наогул цяпер усё больш складана ў кагосьці пазычаць фінансы. Нават Еўразійскі фонд цягне з выдачай крэдыту, які абяцаў даць яшчэ раней. Там таксама сядзяць разумныя спецыялісты, якія бачаць, што ніякіх рэформаў у Беларусі няма. У такім выпадку грошы ідуць, як у пясок. Праз нейкі час зноў давядзецца прасіць новы крэдыт, каб аддаць ранейшы.

MIL OSI

    Print       Email

You might also like...

Mehr Wohnungen für Deutschland

Read More →