Беларуская чыгунка інфармуе

Source: Belarusian Railway in English

26 Apr
Па паведамленні АТ «Укрзалізныця» з 00 гадзін 27 красавіка 2019 года павялічваецца кошт праезду пасажыраў у міжнародных зносінах па тэрыторыі Украіны з краінамі СНД, Грузіі, Латвійскай Рэспублікай, Літоўскай Рэспублікай і Эстонскай Рэспублікай.
У сувязі з гэтым агульны кошт праезду ў міжнародных зносінах Рэспубліка Беларусь—Украіна павялічыцца на 16-29% у залежнасці ад адлегласці накіравання пасажыраў па тэрыторыі Украіны і абранай катэгорыі вагонаў для паездкі.
Так, напрыклад, кошт праезду ў фірменным цягніку №86 Мінск—Кіеў у купэйным вагоне (без рацыёну харчавання) павялічыцца на 16%, або 20,72 рубля і складзе 154,35 рубля, у плацкартным вагоне — на 16%, або 13,07 рубля і складзе 95,99 рубля. Кошт праезду ў хуткім цягніку №94 Мінск—Адэса ў купэйным вагоне павялічыцца на 29%, або 54,80 рубля і складзе 243,74 рубля, у плацкартным вагоне — на 29%, або 34,63 рубля і складзе 153,72 рубля.
Падрабязную інфармацыю аб кошце праезду ў іншых цягніках у зносінах з Украінай можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105 або ў чыгуначных касах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
To the list of news 2019 year

MIL OSI