Віктар Карняенка: Выбарчая кампанія – 2019 можа стаць самай бруднай

Source: United Civil Party Belarus – in Belarusian

Каб забяспечыць пажаданы для сябе вынік, улада не грэбуе ніякімі сродкамі.
Сёлетняя кампанія вызначылася пазбаўленнем законнага права звярнуцца да выбарцаў цэлага шэрагу апазіцыйных кандыдатаў. Былі знятыя з эфіру выступы прадстаўнікоў АГП Уладзіміра Няпомняшчых, Мікалая Маслоўскага, Мікалая Казлова, Ірыны Давідовіч. Дзяржгазеты адмовілі ў публікацыі перадвыбарных праграм Дыяне Чарнушынай, Аляксандру Комару (якому таксама адмовілі і ў друку ўлетак). Ірыне Давідовіч абвясцілі папярэджанне за зварот да выбарцаў праз сацыяльныя сеткі. Атрымала папярэджанне Вольга Беляўцова, на камісію быў выкліканы Мікалай Маслоўскі. Іх абвінавацілі ў тым, што ў дачыненні да праўладных кандыдатаў палічылі нормай. І ўрэшце за дзень да вялікага мітынгу ў Берасці быў зняты з выбараў адзін з лідэраў пратэстаў супраць акумулятарнага завода Уладзімір Мароз. Ціск на прадстаўнікоў АГП працягваецца. Пра што сведчаць пагрозы Ірыне Давідовіч.  
Такім чынам прадстаўнікі ўлады прадэманстравалі, што гатовыя выкарыстаць увесь свой інструментарый для захавання наседжаных месцаў.
«Такія рашэнні выканаўчай улады, улады незаконна узурпіраванай, а яна займаецца арганізацыяй у нас выбараў, сведчаць пра тое, што з кожным разам ёй усё цяжэй і цяжэй забяспечваць пажаданы для сябе вынік. Таму з кожным разам выбары становяцца ўсё больш бруднымі, – адзначае ў каментары сайту ucpb.org эксперт па пытаннях правядзення выбараў, сябра Нацкаму АГП Віктар Карняенка. – Калі я каардынаваў кампанію «За справядлівыя выбары» падчас мясцовых выбараў у  2018 годзе, мы адзначалі, што яны былі самыя брудная. Сёння тэндэнцыя такая, што з кожным разам становіцца ўсё горш і горш. Ідуць зняцці кандыдатаў. Раней забарона выступаў кандыдатаў была рэдкасцю, цяпер адбываецца павальна».

MIL OSI